Cемінар "Мабільныя службы дапамогі" пройдзе з 14 па 18 верасня

У Дзіцячым цэнтры "Карытас" пройдуць семінары "Мабільныя службы дапамогі" для валанцёраў і работнікаў сацыяльных і медыцынскіх устаноў.
Трэнінгі будуць праводзіць нямецкія спецыялісты:
1) Гунда Гайслер
Тэма "Аказанне першай дапамогі ў штодзенным жыцці і ў экстранных абставінах";
2) Герда Шпікер і Петра Берт
Тэма "Догляд за цяжкахворымі людзьмі. Палліятыўны сыход. Чалавечая годнасць цяжкахворага чалавека і інш. тэмы".
Запіс на заняткі была адкрыта са жніўня.Дзякуй за вашыя званкі і водгукі - удзельнікі набраныя і месцаў больш не засталося. Калі нехта адмовіцца ад заняткаў - мы паведамім. Дзякуй за разуменне!
Для першай групы удзельнікаў заняткі пройдуць з 14 па 16 верасня (25 чалавек), другая група вучыцца з 16 па 18 верасня (25 чалавек).

Відэа: