Адкрыццё святліц у Магілёве і Мінску адбудзецца 2 і 4 верасня

2 верасня адбудзецца адкрыццё інтэграцыйнага пакоя (святліцы) для дзяцей у г. Магілёве (парафія Св. Антонія, 12 00). У Мінску адкрыццё адбудзецца 4 верасня ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры, пачатак у 16 00.
Мэта праекта: сацыяльна-псіхалагічная адаптацыя дзяцей і падлеткаў з сацыяльна небяспечных сем'яў, прафілактыка сацыяльнага сіроцтва і правапарушэнняў, падлеткавай злачыннасці і аднаўленне сямейных адносін.
Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў РП.
Заходзьце!

Відэа: