2 верасня адбылося адкрыццё інтэграцыйнага пакоя для дзяцей у Магілёве

2 верасня ў парафіі св. Антонія г. Магілёва адбылося ўрачыстае адкрыццё інтэграцыйнага пакоя для дзяцей. У мерапрыемстве прыняў удзел біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, які ўзначаліў дзіцячую св. Імшу, на якой благаславіў вучняў і школьныя прылады на новы навучальны год, а таксама здзейсніў асвятленне інтэграцыйнага покая. 


На чарзе адкрыццё святліцы ў Мінску, якое адбудзецца 4 верасня ў 16 00 у Хрысціянскім сацыяльным цэнтры (вул. Серафімовіча, 19)

Відэа: