Праект "Дарым прафесію" паступова ажыццяўляецца

Сябры, сацыяльны праект "Дарым прафесію", які рэалізуюць тры арганізацыі "Ф-Авто", Caritas (Мінск-Магілёў) і KFC (Беларусь, ООО "КреативФудС-восток"), развіваецца ў пазітыўным кірунку: ужо ўстаноўлены новыя вокны і дзверы, вядуцца рамонтныя работы памяшкання. Пасля рамонту мы запланавалі закупку мэблі, тэхнікі і неабходнага інвентару для заняткаў. Самае важнае ў дадзеным праекце - гэта праграма навучання для дзяцей і супрацоўнікаў (ужо прапісана), а таксама цяпліца, на ўладкаванне якой спатрэбіцца шмат часу і сіл. Спяшацца мы не будзем! Ажыццяўляем усе гэтыя моманты паэтапна, каб атрымалася якасна!

Відэа: