Завяршыўся адпачынак для дзяцей у Дзіцячым цэнтры "Карытас"

Завяршыўся адпачынак для дзяцей і іх бацькоў у Дзіцячым цэнтры "Карытас" у Ляскоўцы. Мы спадзяемся, што знаходжанне ў нашым цэнтры было камфортным і цікавым. За гэты час было шмат цікавых мерапрыемстваў і заняткаў:
- Майстар-класы па лепцы фігурак з гліны;
- Наведванне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра;
- Візіты ўпадабаных дзецьмі клоўнаў Funny Nose і артыстаў Арт-праекту "Альтанка для чытанкі";
- Наведванне гульнявога цэнтра "Сашкино";
- Сустрэчы і гульні з валанцёрамі,
а таксама свежае паветра, арэлі, горкі, батут на тэрыторыі Дзіцячага цэнтра св. Лукі.
Дзякуй усім, хто дапамагаў нам зрабіць адпачынак для дзяцей і бацькоў прыемным і насычаным!

 

Відэа: