Праект па сацыялізацыі бяздомных працягвае працаваць

Праект па сацыялізацыі бяздомных у Доме начнога знаходжання (Ваўпшасава, 42) працягне працаваць з 5 лістапада. Супрацоўнікі "Карытас (Мінск)" з панядзелка па пятніцу разам з валанцёрамі будуць раздаваць у установе гарачую ежу і піццё. Акрамя таго будзе аказвацца дапамога ў юрыдычных і псіхалагічных пытаннях, а таксама паслугі цырульніка. 
Дапамагчы праекту можна праз сістэму АРІП (нумар паслугі 434 9831) ці па USSD - запыту для абанентаў МТС: *222*16# (сума 2 рублі = адна вячэра)
Дом начнога прабывання па вул. Ваўпшасава, 2 — адзіная ў Мінску ўстанова для беспрытульных, дзе людзі без пастаяннага месца жыхарства могуць прыйсці, каб заначаваць, прыняць душ і змяніць бялізну.Будынак можа прыняць да 92 чалавек. Найбольшая напаўняльнасць у халодныя перыяды года — восень і зіма.

Відэа: