24 лістапада мы едзем у Маўчадскую санаторную школу-інтэрнат

24 лістапада мы едзем у Маўчадскую санаторную школу-інтэрнат. Жадаючыя далучыцца да нашай каманды - падпісвайцеся пад гэтым постам. Сустракаемся 24 лістапада ў 09 00 на паркоўцы ў Макдональдса (ст. м. "Пятроўшчына")
Па ўсіх пытаннях: +37544 568 93 96 Дзмітрый
У школе на дадзены момант каля 120 дзяцей ад 6 да 18 гадоў.
Вы можаце дапамагчы:
1) Канцылярскія тавары (ручкі, алоўкі, сшыткі, каляровая папера, дзённікі і г.д.);
2) Сродкі гігіены (паста, мыла, шчоткі, шампуні);
3) Спартыўныя прыналежнасці (мячы, скакалкі і г.д.);
4) Настольныя гульні;
5) Адзенне і абутак ў добрым стане.
Перадаць можна:
1) Крама "Чайная почта" (ст.м. Плошча Перамогі, пр. Незалежнасці, 44, уваход са двара, адкрыты з 12 00 да 22 00 без абеду і выхадных);
2) Дзіцячы цэнтр “Карытас” (Мінскі р-н, в.Ляскоўка, вул.Карытас, 1).

 

Відэа: