Завяршыўся працоўны візіт у Беларусь Мальтыйскай службы дапамогі г. Равенсбурга

Абмяркоўваліся пытанні па развіцці дзеючых праектаў

Завяршыўся працоўны візіт у Беларусь нашых партнёраў з Мальтыйскай службы дапамогі г. Равенсбурга (Германія). З супрацоўнікамі "Карытас" (Мінск) мальтыйцы Норберт Шэффлер і Марына Боднар наведалі Хрысціянскі сацыяльны цэнтр у г. Мінску, Нясвіжскі тэрытарыяльны цэнтр, касцёл Міхаіла Арханёла ў Івянцы і Крупскі тэрытарыяльны цэнтр. У ходзе паездак абмяркоўваліся пытанні па развіцці дзеючых праектаў на тэрыторыі Мінска - Магілёўскай вобласці, у тым ліку і пра будучыя ініцыятывы, пра якія мы вам распавядзем пазней. Пакуль хочацца адзначыць, што да нашага праекта "Мой свет у фарбах" дадаўся яшчэ адзін удзельнік - Салігорскі тэрытарыяльны цэнтр. Вельмі гэтаму рады!
Некалькі фотаздымкаў з наведвання Крупскага тэрытарыяльнага цэнтра, дзе нашы мастакі з супрацоўнікамі цэнтра падрыхтавалі цудоўную праграму для нашых сяброў з Равенсбурга. Дзякуй,дарагія!

Відэа: