Валанцёры "Карытас" наведалі Маўчадскую школу-інтэрнат

24 лістапада мы дружнай камандай наведалі дзяцей з Маўчадскай санаторнай школы-інтэрната. Дзяцей ва ўстанове каля 140, таму мы разбіліся на групы па ўзростам. У праграме былі майстар-класы па аказанні першай медыцынскай дапамогі, вэб-дызайне, па падробках з лямцы і кветкам з паперы.

З маленькімі дзецьмі быў аквагрым і маляванне. Адзначым, што фармат правядзення актыўнасцей з майстар-класамі і навучаннем для дзяцей вельмі карысны і запатрабаваны. Будзем працягваць у такім жа накірунку! Пасля заканчэння заняткаў мы адправіліся ў актавую залу, дзе дзяцей чакала забаўляльная праграма ад аніматара Наталлі Ісакавай і роставай лялькі "Тыгра".

 

Вельмі карысна і весела правялі час!
Вялікі дзякуй усім, хто прыняў удзел у арганізацыі і правядзенні сустрэчы з дзецьмі! Наступная паездка 15 снежня ў Гарадзейскую школу-інтэрнат!

Відэа: