Едзем у Гарадзейскую школу-інтэрнат 15 снежня

Пакуль сацыяльны праект "Дорым прафесію" планава рэалізуецца, мы працягваем праводзіць для дзяцей майстар-класы ў падтрымку ініцыятывы. Візіты ў гарадзею былі запланаваны на год наперад - кастрычнік, снежань, люты і красавік. У кастрычніку ўжо паспяхова з'ездзілі, а цяпер рыхтуемся да новай сустрэчы.
Карысныя заняткі з дзецьмі, такія як, напрыклад, гатаванне, будуць паўтарацца комплексна. Будзем успамінаць старыя веды і асвойваць новыя.
Запрашаем вас прыняць удзел у нашай сустрэчы 15 снежня ў Гарадзейскай дапаможнай школе - інтэрнаце і падзяліцца з дзецьмі тым, што ўмееце самі!
Не забываем адпісвацца тут у каментарыях, хто хоча паўдзельнічаць з намі! Едзем як заўсёды з нашымі партнёрамі Ф-АВТО і KFC.
Сустракаемся ў 08 30 на паркоўцы ў Макдональдса (ст. м."Пятроўшчына").

Да сустрэчы!

 

Відэа: