Набыць свечкі і падтрымаць акцыю «Карытас» запрашаюцца ўсе жадаючыя

4 снежня ў Доме начнога знаходжання (Ваупшасава, 42) валанцёры "Карытас" разам з падапечнымі перад вячэрай разам афармлялі і абклеівалі свечкі, якія будуць рэалізоўвацца да Калядаў і Новага года. Такія свечкі можна набыць у парафіях Мінска - Магілёўскай архідыяцэзіі.


Усе сабраныя сродкі пойдуць на утрыманне Дзіцячага дабрачыннаннага цэнтра св.Лукі ў Ляскоўцы, дзе жывуць дзеці з анкалагічнымі захворваннямі разам з апекунамі", а таксама ў падтрымку праекта "Сталовая для бяздомных".
Далучыцца да акцыі могуць усе жадаючыя
Падтрымаць можна праз сістэму АРІП (нумар паслугі 434 9831) або па USSD - запыту для абанентаў МТС: *222*16# (сума 2 рублі).
Дзякуй!

 

Відэа: