Віншаванні дырэктара РМ "ДКТ Карытас" ММА бр. Андрэя Жылевіча з Божым Нараджэннем і Новым 2019 годам

Дарагія Сябры!
Святы Божага Нараджэння - гэта час дадзены нам, каб акунуцца ў Таямніцу Богаўцелаўлення. Гэта ноч, калі усё стварэнне ў цішыні чакае на прыход Збавіцеля.
Разважаючы Таямніцу Збаўлення чалавека, хачу пажадаць усім Вам сапраўднай радасці ад Езуса, які надыходзіць, які жадае нарадзіцца ў кожным сэрцы. Няхай Ён Сам будзе суцяшэннем для тых, хто ў смутку і цярпенні, надзеяй для тых, хто згубіў надзею, а найперш прычынай удзячнасці за вялікую бязмерную Любоў Бога да кожнага з нас. Няхай цудоўная Ноч Божага Нараджэння прынясе ўсім тое, што непаўторнае і каштоўнае, няхай змяняе нашае жыццё, чыніць нас больш чулымі на патрэбы бліжніх і тых, хто знаходзіцца ў патрэбе.
Новы 2019 Год няхай будзе сапраўдным праслаўленнем Бога за вялікія рэчы, якія Ён учыніў для нас.

Бр. Андрэй Жылевіч OFMCap.
Дырэктар РМ “ДКТ Карыстас” ММА

Відэа: