Наведванне сталовай для бяздомных «Водгук»

Па добрай традыцыі павіншаваць са святамі, уручыць невялікія падарункі і дапамагчы з раздачай ежы супрацоўнікі «Карытас» наведалі сталовую для бяздомных «Водгук» на Матусевіча, 15. Штодня тут прымаюць гарачае харчаванне і піццё каля 70 чалавек. Вялікі дзякуй за запрашэнне і за мерапрыемства галоўнаму кухару сталовай Валерыю Ерынкевічу.

У пачатку студзеня мы таксама будзем віншаваць з мінулымі святамі і дзяліцца аплаткой з бяздомнымі Дома начнога знаходжання на Ваўпшасава, 42. Дапамагчы праекту можна праз сістэму АРІП (нумар паслугі 434 9831) ці па USSD - запыту для абанентаў МТС : *222*16# (сума 2 рублі = адна вячэра)

Відэа: