Супрацоўнікі «Caritas» наведаюць Дом начнога знаходжання ў Мінску

15 студзеня супрацоўнікі і валанцёры "Карытас" Мінска - Магілёўскай архідыяцэзіі традыцыйна наведаюць падапечных Дома начнога знаходжання на Ваўпшасава, 42.
Пасля дзялення аплаткай і складання адзін аднаму віншаванняў са святамі Новага года і Каляд адбудзецца традыцыйная вячэра, а таксама раздача падарункаў і сродкаў першай неабходнасці.
Таксама падтрымаць праект "Сталовая для бяздомных" можна праз сістэму АРІП (нумар паслугі 434 9831) ці па USSD - запыту для абанентаў МТС: *222*16# (сума 2 рублі = адна вячэра)

Відэа: