Прадстаўнікі «Caritas» правялі калядную сустрэчу з падапечнымі Дома начнога знаходжання ў Мінску

15 студзеня ў Дома начнога знаходжання ў г. Мінску адбылася калядная сустрэча супрацоўнікаў і валанцёраў "Карытас" з падапечнымі ўстановы. Пасля дзялення аплаткай і складання адзін аднаму віншаванняў са святамі Новага года і Каляд адбылася традыцыйная вячэра, а таксама раздача падарункаў і сродкаў першай неабходнасці.
Праект "Сталовая для бяздомных" дзейнічае ўжо другі год і кожны будні дзень пастаяльцам раздаюць гарачую ежу і піццё, якую рыхтуюць у Дзіцячым цэнтры св. Лукі (в. Ляскоўка, вул. Карытас,1). На раздачы дзяжураць валанцёры "Карытас", якія гатовы дзяліцца з людзьмі сваёй увагай, часам і зносінамі.
Акрамя ежы бяздомныя атрымліваюць дапамогу ў псіхалагічных і юрыдычных пытаннях, а таксама бясплатныя паслугі цырульніка. Падтрымаць праект "Сталовая для бяздомных" можна праз сістэму АРІП (нумар паслугі 434 9831) ці па USSD - запыту для абанентаў МТС: *222*16# (сума 2 рублі = адна вячэра).

 

Відэа: