Адбылася чарговая сустрэча па праекце «Дорым прафесію» у Гарадзейскай дапаможнай школе-інтэрнаце

Адбылася чарговая сустрэча па праекце «Дорым прафесію» у Гарадзейскай дапаможнай школе-інтэрнаце.
На дадзены момант:
- была прынята праца па рамонце навучальнага кабінета (замянілі вокны, дзверы, падлогу, асвятленне);
- прадуманы і зацверджаны план дызайну і расстаноўкі новай мэблі;
- запланавалі закупку інвентара і спецадзення для навучання дзяцей;
- дапрацаваны план рамонту цяпліцы для круглагоднай працы (пачнецца ў сакавіку).
- будзе пасаджаны сад.
Таксама, сумесна з супрацоўнікамі школы, мы запланавалі напісаць і выдаць спецыялізаваны працоўны сшытак па прадмеце "Прафесійнае навучанне па спецыяльнасцях гароднінавод, садоўнік, работнік зелянбуда".
Гэта дапаможа дзецям у засваенні спецыяльнасці і зробіць навучальны працэс цікавей і карысней.
А яшчэ мы плануем запусціць такі ж праект у іншай школе-інтэрнаце. Вызначаемся з месцам і шукаем партнёраў!

Відэа: