«Caritas» правёў дабрачынную акцыю «Кілаграм»

Падведзены вынікі дабрачыннай акцыі "Кілаграм", якая праходзіла ў крамах "Еўраопт" г. Магілёва ў снежні мінулага года.
Дзякуючы неабыякавым пакупнікам, работнікам крамы "Еўраопт" і валанцёрам "Карытас" было сабрана 25 падарункаў для дзяцей з асаблівасцямі развіцця.
Таксама 30 прадуктовых набораў і частка падарункаў адправіліся ў Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў і людзей пажылога ўзросту Магілёўскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Дзякуй усім, дарагія, хто прыняў удзел у добрай справе!
Стаць валанцерам і прыняць удзел у дабрачынных акцыях у Магілёве:
+375259319062 Яна Козырь
Падтрымаць дабрачынную дзейнасць "Карытас" можна праз сістэму АРІП (нумар паслугі 434 9831), або па USSD - запыту для абанентаў МТС: *222*16# (сума 2 рублі).

Відэа: