Наведванне Гарадзейскай школы-інтарната

16 лютага ў падтрымку праекта "Дорым прафесію" мы зноў наведалі Гарадзейскую школу - інтэрнат. Аб усім па парадку

Мы ўжо рыхтавалі з дзецьмі піцу, ляпілі пяльмені, а на гэты раз вырашылі спячы бліны і прыгатаваць кексы. Дзецям майстар-клас даваўся лягчэй, навучанне ад Ганны Якімовіч не прайшлі дарма. Чым часцей падыходзіць да пліты - тым лягчэй з ёй пасябраваць!

Не менш важным навыкам вучыліся дзеці са старэйшых класаў. Аказанне першай медыцынскай дапамогі - гэта тыя веды, якія патрэбны кожнаму чалавеку, бо ад іх можа залежыць чужое жыццё. Нашы валанцёры Рыгор, Крысціна і Вольга не толькі давалі дзецям тэорыю, але і практыкавалі з імі атрыманыя веды. Майстар-клас атрымаўся па - сапраўднаму «дарослым».

Для дзяўчынак са старэйшых класаў мы працягнулі серыю майстар-класаў па догляду за сабой. Два апошнія разы яны вучыліся карыстацца касметыкай, а на гэты раз мы пагаварылі аб правільным догладзе за тварам. Па нашаму рэйтынгу гэта самае любімае навучанне ў дзяўчынак.

Урокі па пляценню з саломкі сабралі працавітых і вельмі цярплівых дзяцей. Гэты майстар-клас сапраўднае мастацтва, карпатлівае і працазатратнае. Падыходзіць ён, вядома, не ўсім, але ёсць тыя, хто ўлюбляецца ў яго з першага разу і гатовы гадзінамі сядзець за любімым заняткам. Дзеці працавалі больш за дзьве гадзіны.

Для самых маленькіх мы прывезлі развіваючыя сшыткі, пазлы і разукрашкі. Дзеці так хацелі паспрабаваць усё адразу, што часам даводзілася дапамагаць ім скончыць пачатае. У выніку ўсё паспелі і справіліся. Кожнае дзіця склала як мінімум 1 пазл і размалявала 1 карціну.

Пагадзіцеся, што ўменне зашыць дзірку - гэта, можна сказаць, базавы навык. Вось мы і вырашылі праверыць, як з гэтым справяцца выхаванцы школы. І хочам прызнаць, што сярод іх ёсць сапраўдныя віртуозы, якія карысталіся іголкай і ніткай вельмі ўмела!

Танцавальныя майстар-класы ўжо сталі традыцыйнымі ў нашых паездках: zumba, hip-hop, bellydance - спрабуем ўсё! Прагрэс вялікі. Некаторыя з вучняў лягчэй запамінаюць танцавальныя камбінацыі і паўтараюць за трэнерам. Адназначна будзем працягваць ўрокі.

Каб скончыць дзень на вясёлай ноце, па традыцыі выхаванцаў школы чакала анімацыйная праграма ад нашых аніматараў з Нясвіжа!

Выдатнае завяршэнне дня!

Вялікі дзякуй усім удзельнікам, усім, хто дапамагаў у арганізацыі паездкі, праводзіў майстар-класы і быў побач з дзецьмі ў гэты дзень!

Відэа: