У праекце "Мой свет у фарбах" з'явіўся новы удзельнік

Праект афіцыйна стартаваў у канцы 2018 года ў аддзяленні дзённага прабывання для інвалідаў Салігорскага тэрытарыяльнага цэнтра пры падтрымцы "Карытас" МІнска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Мальтыйскай службы дапамогі (Германія) і Салігорскай дзіцячай мастацкай школе мастацтваў.


Дапамогу ў маляванні мастакам аказваюць педагогі-валанцёры з дзіцячай мастацкай школы, а таксама супрацоўнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. "Карытас" і мальтыйцамі прадастаўлены ўсе неабходныя матэрыялы: фарбы, пэндзлі, палотны.


Мэта праекта - даць магчымасць людзям з абмежаванымі магчымасцямі выказваць свае пачуцці і эмоцыі з дапамогай арт-тэрапіі.

Падтрымаць праект "Мой свет у фарбах" можна праз сістэму АРІП (нумар паслугі 434 9831), або па USSD - запыту для абанентаў МТС: *222*16# (сума 2 рублі)

Відэа: