У Ляскоўцы стартаваў сумесны праект з БелАБДІіМІ

У Дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры "Карытас" стартаваў сумесны праект з БелАБДІіМІ "Павышэнне кваліфікацыі работнікаў аддзяленняў дзённага знаходжання".
Мэтай праекта з'яўляецца паляпшэнне якасці жыцця маладых людзей з цяжкімі парушэннямі развіцця і іх сем'яў, праз развіццё і ўмацаванне сферы сацыяльна-рэабілітацыйных паслуг у дзяржаўных установах Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Навучанне разлічана на 5 блокаў для спецыялістаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінска, Гомеля, Полацка і Магілёва.
Першыя заняткі пачаліся з панядзелка па тэме "Асновы развіваючага догляда".


Трэнер першага блока: Ірына Куксік

 

Відэа: