У адным з дамоў Дзіцячага цэнтра "Карытас" пачаўся рамонт

У адным з дамоў Дзіцячага цэнтра "Карытас" пачаўся рамонт.
Мы вельмі рады, што з'явілася добрая магчымасць зрабіць умовы пражывання бацькоў і дзяцей лепш.
У Дзіцячым цэнтры размяшчаюцца на дабрачыннай аснове дзеці, якія праходзяць абследаванне, лячэнне і рэабілітацыю на дзённым стацыянары РНПЦ Дзіцячай анкалогіі, імуналогіі і гематалогіі. Такія пацыенты праходзяць усе неабходныя працэдуры ў клініцы днём, а ўвечары вяртаюцца ў "Карытас".

Адначасова мы можам прыняць 19 сем'яў, дзе ў распараджэнні кожнай знаходзіцца асобны пакой з сан. вузлом, агульная кухня для трох сем'яў, а таксама месца для адпачынку і вольнага часу на кожным паверсе, ёсць сэнсарны і гульнявы ​​пакоі. Акрамя прадастаўлення жылля на бязвыплатнай аснове, у Цэнтры вядзецца праца па псіхалагічнай рэабілітацыі дзяцей і іх бацькоў.

Праз сістэму "Разлік (АРІП)" вы можаце зрабіць ахвяраванне на ўтрыманне Дзіцячага дабрачыннаннага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра "Карытас".
Як зрабіць ахвяраванне:
1. Выберыце ў плацёжным тэрмінале пункты ў наступным парадку:

- Сістэма "Разлік" (Аріп) (па нумару паслугі 4349831)
- Общественные объединения->
- Помощь детям, взрослым->
- Каритас Минск->
- Пожертвования

Дзякуй!

Відэа: