Валанцёры ў Польшчы

У рамках праекта Карытас Беларусі "Young Caritas" нашы валанцёры з Мінска і Магілёва знаходзяцца ў Польшчы па абмене вопытам з мясцовымі добраахвотнікамі.

Наша моладзь правядзе ў Бяла-Падлясцы тыдзень і падрабязна пазнаёміцца з працай польскіх калег. Валанцеры будуць ўдзельнічаць у дабрачынных акцыях па зборы прадуктаў харчавання, наведаюць семінары ў Цэнтры самадапамогі для інвалідаў, а таксама правядуць цэлы дзень у "Карытас" Седльскай дыяцэзіі (г. Седльцэ).

Відэа: