3 па 5 красавіка "Карытас" арганізоўвае адпачынак для дарослых людзей з інваліднасцю

Сябры, з 3 па 5 красавіка "Карытас" арганізоўвае адпачынак для дарослых людзей з інваліднасцю на базе Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра ў г. Мінску (вул. Серафімовіча, 19).
У "лагеры" прымуць удзел 9 падапечных. Для нас гэта першы вопыт, мы хвалюемся, але ўпэўнены, што ўсё пройдзе добра і годна. На гэтыя дні нам таксама спатрэбіцца дапамога валанцёраў як у дзённы, так і ў вячэрні час. Будзем вельмі вам рады!
Па ўсіх пытаннях і праграме адпачынка пішыце тут, альбо тэлефануйце Людміле Платавай: +37544 708 28 40
Да сустрэчы!

Відэа: