Пры Хрысціянскім сацыяльным цэнтры прайшоў адпачынак людзей з інваліднасцю

Завяршыўся адпачынак дарослых людзей з інваліднасцю на тэрыторыі Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра ў г. Мінску.

Хочам сказаць вялікі дзякуй усім работнікам установы (асабліва с. Чэславе) і валанцёрам, якія дапамагалі правесці гэтыя тры дні насычана і незабыўна.

Праграма была разнастайная: адпачывальнікі наведалі музычны жывы канцэрт (усе шчаслівыя і пад вялікім уражаннем), розныя майстар-класы, прагляды фільмаў і іх абмеркаванне, лячэбныя працэдуры, паходы ў цырульню, прагулкі па вуліцы і шмат жывой камунікацыі.

З вашай падтрымкай мы будзем старацца праводзіць такі адпачынак часцей. Мы ўлічылі ўсе просьбы і пажаданні - ў наступны раз будзе яшчэ лепш! Дзякуй усім за падтрымку і да сустрэчы!

Відэа: