Мальтыйская служба дапамогі (Германія) зноў у Беларусі

Завяршылася працоўная паездка нашага партнёра і сябра Міхаэля Дэймена, упаўнаважанага па справах Мальтыйскай службы дапамогі (Германія) у РБ. Мэта візіту - паглядзець, як працуюць і развіваюцца нашы сумесныя праекты.

Разам з дырэктарам Дабрачыннае таварыства "Caritas" Мінск бр. Андрэем Жылевічам і кіраўніком праектнай дзейнасці Таццянай Жук Міхаэль наведаў Крупскі ТЦСАН па праекту "Мой свет у фарбах", парафію Св. Міхала Арханёла ў Івянцы, а таксама пабываў у Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў г. Мінску. Візіты выдаліся прадуктыўнымі і карыснымі, а ў нас з'явіліся новыя ідэі для будучых праектаў і ініцыятыў, пра якія мы распавядзем у самы бліжэйшы час

Відэа: