Карытас" Мінска - Магілёўскай архідыяцэзіі распачаў новы праект, які падтрымлівае патрабуючыя сем'і

На мінулым тыдні супрацоўнікі "Карытас" Мінска - Магілёўскай архідыяцэзіі распачалі новы праект, які падтрымлівае патрабуючыя сем'і.
У рамках праекта дабрачынцы бязвыплатна даставілі і перадалі ва ўласнасць 10225 куранят-бройлераў, а таксама неабходную колькасць корму на першы час.
Сем'і альбо грамадзяне, якія прымалі ўдзел у праекце: малазабяспечаныя, інваліды, пенсіянеры, шматдзетныя, няпоўныя, апякунскія і прыемныя сем'і, а таксама людзі, якія апынуліся ў цяжкім жыццёвым становішчы.


Рэлігійная прыналежнасць удзельнікаў не з'яўлялася умовай да прыняцця удзелу ў праекце!
Падчас рэалізацыі праекта ездзіла спецыялізаваная машына, якая развозіла куранят-бройлераў і раздавала каля касцёлаў Мінска-Магілёўскай вобласці.

 

Відэа: