У Мінску адбыўся навучальны семінар для кіраўнікоў каталіцкіх і дабрачынных арганізацый

На базе Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра ў Мінску адбыўся навучальны семінар для кіраўнікоў каталіцкіх і дабрачынных арганізацый, гарадскіх і рэспубліканскіх грамадскіх нацыянальна-культурных аб'яднанняў, і работнікаў ідэалогіі сталіцы.

У рамках мерапрыемства былі разгледжаны пытанні:
- аб узаемадзеянні органаў дзяржаўнага кіравання і ўстаноў г.Мінска з рэлігійнымі арганізацыямі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь па забеспячэнню сацыяльнай дапамогі людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;

- аб прымяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2015 № 5 "Аб замежнай бязвыплатнай дапамогі»;

- аб прыцягненні замежнай бязвыплатнай дапамогі ў Рэспубліку Беларусь;

- распрацоўка гуманітарных праектаў у рамках рэалізацыі Комплексу мер па прыцягненню замежнай бязвыплатнай дапамогі ў Рэспубліку Беларусь на перыяд да 2020 года.

У рамках мерапрыемства намеснікам дырэктара Дабрачыннага таварыства "Caritas" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Вольгай Лабуць быў падрыхтаваны падрабязны даклад аб праектнай дзейнасці арганізацыі на тэрыторыях Мінскай і Магілёўскай абласцей!

Відэа: