Супрацоўнікі "Caritas" прынялі ўдзел у семінары "Стратэгіі і магчымасці фінансавання KZE"

Супрацоўнікі "Caritas" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прынялі ўдзел у семінары на тэму "Стратэгіі і магчымасці фінансавання KZE", які адбыўся сёння ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры.
Перад слухачамі выступала сп-ня Мір'ям Клемм з Каталіцкага цэнтральнага офіса супрацоўніцтва ў мэтах развіцця ў Германіі, а таксама Ангеліка Шмелінг (Renovabis) і Зігрыд Шпіндлбек (Caritas Linz).

На мерапрыемстве абмяркоўваліся:
- стратэгіі, магчымасці і прыярытэты фінансавання праектаў;
- крытэрыі якасці і распрацоўка праекта;
- уплыў праектаў, інавацый і змяненняў на мэтавыя групы.

Відэа: