Валанцёры "Карытас" г. Магілёва працягваюць актыўна арганізоўваць дабрачынныя мерапрыемствы

Валанцёры "Карытас" г. Магілёва працягваюць актыўна арганізоўваць дабрачынныя мерапрыемствы.

У гэты раз для дзяцей са шматдзетных сем'яў, а таксама людзей з асаблівасцю псіхафізічнага развіцця былі арганізаваны экскурсія ў парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава, паход у кіно, а таксама наведванне Паднікольскага парку г. Магілёва.

Каб не гуляць галоднымі, валанцёрамі быў арганізаваны салодкі стол для ўсіх удзельнікаў сустрэчы. Дзякуй усім, хто дапамагаў арганізаваць і правесці выдатны дзень для дзяцей і дарослых.

Відэа: