13 ліпеня адбудзецца чарговая прагулка для людзей з інваліднасцю

Сябры, у суботу 13 ліпеня адбудзецца чарговая прагулка разам з людзьмі з інваліднасцю, якая будзе праходзіць на Цнянскім вадасховішчы.
Як заўсёды нам вельмі патрэбна дапамога валанцёраў.
У каго ёсць магчымасць і жаданне далучыцца да нас - будзем вельмі рады!
Пісаць можна ў паведамленні групы, альбо тэлефанаваць па нумары: +37544 708 28 40

Расклад:
11 00 збіраемся каля Клуба тэніса (Кальцова, 112);
12 00 прыбываем на месца, гуляем, гатуем шашлыкі, весела праводзім час;
17 00 - 19 00 едзем дадому.

Да сустрэчы!

Відэа: