Каля 300 набораў прадуктаў харчавання будуць адпраўленыя патрабуючым

Каля 300 набораў прадуктаў харчавання будуць адпраўленыя да канца ліпеня малазабяспечаным людзям, пенсіянерам, шматдзетным, няпоўным, апякунскім і прыёмным сем'ям, інвалідам і людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Кожны дзень нам тэлефануюць, а таксама на пошту прыходзяць лісты ад фізічных асоб з просьбай аказаць гуманітарную і інш. дапамогу. Мы рэагуем на ўсе звароты людзей, калі ў нас ёсць магчымасці і сродкі!

Таксама калі ў вас ёсць непатрэбныя рэчы ў добрым стане - можаце прывозіць нам у:
1) Дзіцячы цэнтр "Карытас"(Мінскі р-н, в.Ляскоўка, вул.Карытас, 1).
2) Крама "Чайная почта" (ст.м. Плошча Перамогі, пр. Незалежнасці, 44, уваход са двара, адкрыты з 12 00 да 22 00 без абеду і выхадных);
Па ўсіх пытаннях: (+ 37517) 265 18 78

Відэа: