Адбыўся семінар "Мэты і задачы сацыяльна-тэрапеўтычных святліц. Дапамога ў крызісных сітуацыях"

У рамках рэалізацыі праекта "Стварэнне і функцыянаванне інтэграцыйных святліц для дзяцей" у Дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры "Карытас" адбыўся семінар "Мэты і задачы сацыяльна-тэрапеўтычных святліц. Дапамога ў крызісных сітуацыях".


Для будучых супрацоўнікаў інтэграцыйных пакояў і валанцёраў заняткі праводзілі польскія спецыялісты педагог Паўліна Рожынэк і псіхолаг Бажэна Ігнат.
Адкрыццё святліц плануецца ў бліжэйшы час у Мінску і Ракаве.
Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў РП.

Відэа: