Семінар на тэму "Псіхалагічныя аспекты сацыяльнай працы" пройдзе для ўсіх жадаючых у Ляскоўцы

7 верасня ў Дзіцячым цэнтры "Карытас" (в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1) пройдзе семінар для валанцёраў і ўсіх жадаючых на тэму "Псіхалагічныя аспекты сацыяльнай працы".

Вядучы трэнінг-семінара Леанід Хает, псіхолаг, арт-тэрапеўт, кансультант Службы дапамогі ў Берліне (Германія), аўтар больш за 200 навуковых прац, вядучы семінараў, трэнінгаў і майстар-класаў у Расіі, Украіне, Польшчы, Чэхіі, Германіі, Францыі.

Праграма семінара:
- 09.30-10.00 - прыбыццё і рэгістрацыя удзельнікаў;
- 10.00-11.40 - адкрыццё семінара, тэма «Мэты і задачы сацыяльнай працы»;
- 11.40-12.00 - перапынак на каву;
- 12.00-13.30 - тэма «Асоба і адносіны ў сацыяльнай працы», абмеркаванне;
- 13.30-14.30 - абед;
- 14.30-16.00 - тэма «Прафілактыка выгарання ў сацыяльнай працы», абмеркаванне;
- 16.00-16.20 - перапынак на каву;
- 16.20-17.40 - даклад валанцёраў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі аб працы ў лагеры Кальяры (Італія) «валанцёрства ў сацыяльнай працы ў Італіі»;
- 17.40-18.00 - абмеркаванне далейшай сумеснай працы, закрыццё семінара

Удзел у семінары бясплатны

Пісаць і тэлефанаваць можна:
Людміла Платава, +375 25 652 48 08

Відэа: