9 верасня ў г. Мінску адкрылася святліца імя св. Фелікса з Канталічэ

9 верасня на базе парафіі Св. Францішка ў г. Мінску адкрылася святліца імя св. Фелікса з Канталічэ.
У памяшканні будуць праводзіць развіваючыя трэнінгі, гульні, дапамагаць з выкананнем школьных хатніх заданняў. Пакой абсталявалі сучаснай мэбляй, гульнявымі матэрыяламі і камп'ютэрнай тэхнікай.


З дзецьмі будуць займацца кваліфікаваныя спецыялісты, у якіх ёсць профільная адукацыя. З педагогамі таксама могуць пракансультавацца бацькі па розных пытаннях.
У адкрыцці інтэграцыянага пакоя прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі, кіраўнікі і спецыялісты святліц ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, і, вядома ж, дзеці з бацькамі.


Нагадваем, што такія ж пакоі працуюць пры Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску, парафіі Св. Антонія (г. Магілёў), парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве.
Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў РП.

Відэа: