Беларусь наведвае дэлегацыя «Карытас» каталіцкай архідыяцэзіі Кальяры

З 16 па 22 верасня 2019 г. у Мінску, па запрашэнні "Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і пры падтрымцы праекта еўрапейскага супрацоўніцтва MOST, будзе знаходзіцца італьянская дэлегацыя «Карытас» Каталіцкай архідыяцэзіі Кальяры (Аўтаномны Рэгіён Сaрдзінія).
Узначальвае дэлегацыю Марко Лай, дырэктар «Карытас» Кальяры,а таксама спецыялісты структуры каталіцкай царквы: Франчэска Манка, прэзідэнт грамадскай арганізацыі «LAVOROINSIEME» («Працуем разам») і экс-міністр працы Аўтаномнага рэгіёна Сардзінія, Алясандро Меле, кіраўнік фонду Сант-Ін'яцыё, Алесандро Као, кіраўнік аддзела па палітыцы прыёму і міграцыі.
Дэлегацыю таксама будзе суправаджаць Джузэпэ Карбоні, Ганаровы Консул Рэспублікі Беларусь у Кальяры.

Відэа: