12 кастрычніка валанцёры "Карытас" наведаюць Маўчадскую школу-інтэрнат

Сябры, 12 кастрычніка мы едзем у Маўчадскую школу-інтэрнат.
Жадаючыя далучыцца да нашай каманды і дапамагчы ў правядзенні майстар-класаў для дзяцей - тэлефануем +37544 568 93 96 
Таксама будзем рады новым асобам!

Месца і час сустрэчы: 08 30, паркоўка каля Макдональдса ( ст. м. "Пятроўшчына")

Таксама можна перадаць:
1) Канцылярскія тавары (ручкі, алоўкі, сшыткі, каляровая папера, дзённікі і г.д.);
2) Сродкі гігіены (паста, мыла, шчоткі, шампуні);
3) Спартыўныя прыналежнасці (мячы, скакалкі і г.д.);
4) Настольныя гульні;
5) Адзенне і абутак ў добрым стане.

Відэа: