5 снежня ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень валанцёра

Валанцёры – гэта людзі, якія працуюць там, дзе патрэбна іх дапамога: у дзіцячых дамах, школах-інтэрнатах, дамах састарэлых і інвалідаў, ўдзельнічаюць у дабрачынных акцыях і фэстах, а таксама дагладаюць за цяжкахворымі людзьмі дома. Валанцёрства - гэта пакліканне, лад жыцця і мыслення.
Неабыякавасць да чужой бяды і суперажыванне - тое, што аб’ядноўвае і вядзе валанцёраў наперад. Бескарыслівыя ўчынкі ў сучасным свеце - рэдкасць, але яны так неабходныя. А пачаць заўсёды можна з малога! Таму 5 снежня варта пажадаць удачы і шчасця ўсім валанцёрам! Няхай усе вашыя добрыя справы абавязкова будуць ўзнагароджаны! Дзякуй Вам вялікі!

Відэа: