Адбылася канферэнцыя "Польскае супрацоўніцтва ў мэтах развіцця для Беларусі. Падвядзенне вынікаў 2019 года"

4 снежня ў Мінску адбылася канферэнцыя "Польскае супрацоўніцтва ў мэтах развіцця для Беларусі. Падвядзенне вынікаў 2019 года".
У 2019 годзе Польшча рэалізавала ў Беларусі 20 праектаў двухбаковага супрацоўніцтва на суму больш за 2 млн еўра. Праекты разлічаны на падтрымку рэгіянальнага развіцця, прыватнага прадпрымальніцтва, сацыяльнай інтэграцыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі і дзяцей без бацькоўскай апекі.
Прэзентацыю па праекце "Стварэнне інтэграцыйных дзіцячых пакояў у Беларусі" прадставілі дырэктар Дабрачыннага таварыства "Caritas" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі бр. Андрэй Жылевіч, OFMCap і намеснік дырэктара "Caritas" (Польшча) Яраслаў Бітэль

Відэа: