3 снежня свет адзначае Міжнародны дзень інвалідаў

Штогод 3 снежня ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень інвалідаў.
У гэты дзень не будзе лішнім нагадаць усім пра тое, што сярод нас жывуць людзі, якія заслугоўваюць нашай дапамогі, клопату, забеспячэння правоў на годнае жыццё, працу і адпачынак.
Інтэграцыя і падрыхтоўка дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі да самастойнага жыцця, сацыяльная перадышка для бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, аказанне дапамогі цяжкахворым людзям у доме – гэта толькі невялікая частка таго, што Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі робіць у дачыненні да людзей-інвалідаў. Яшчэ шмат неабходна зрабіць і рэалізаваць - наша праца працягваецца!

Відэа: