На базе парафіі Унебаўзяцця НайсвяцУ г. Магілёве адкрыўся офіс "Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

На базе парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў г. Магілёве (вул. Камсамольская, 4) адкрыўся офіс "Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Офіс ўяўляе сабой комплекс вялікіх і малых памяшканняў, дзе ў валанцёраў "Карытас" будзе магчымасць збірацца і планаваць будучыя мерапрыемствы, трэнінгі, семінары, майстар-класы і дабрачынныя акцыі. Тут будзе і асобны склад для збору гуманітарнай дапамогі, куды можна будзе прыносіць рэчы для маючых патрэбу людзей.
Зараз на базе офіса працуе сацыяльная цырульня для шматдзетных сем'яў і людзей з інваліднасцю, якую арганізавалі валанцёры "Карытас" г. Магілёва.
А 27 лістапада цырульню наведалі ужо першыя кліенты.

Відэа: