10 лістапада выхаванцы Гарадзейскай дапаможнай школы-інтэрната наведалі Мінск

Любы выезд за межы школы для дзяцей - сапраўднае свята

Для дзяцей, якія растуць у дзіцячых дамах і інтэрнатах, любы выезд за межы школы - сапраўднае свята. Адна справа - прымаць гасцей у родных сценах, і зусім іншае - самастойна паехаць у іншы горад. Тым больш, калі гэта сталіца!

10 лістапада мы прывезлі выхаванцаў Гарадзейскай дапаможнай школы-інтэрната ў Мінск.
Пакаталіся на city bus, паабедалі ў KFC і схадзілі на надзвычайны спектакль «8 пачуццяў». Выдатны і карысны выходны!
Дзякуй нашым сябрам і партнёрам: Кампаніі "Ф-Авто" , Кампаніі KFC (OOO “КреативФудС-восток»), Сямейнаму інклюзіў-тэатру, Sauko Travel.

Відэа: