Калядная сустрэча супрацоўнікаў і валанцёраў Caritas адбылася ў цэнтры імя св. Лукі

Калядная сустрэча супрацоўнікаў і валанцёраў Caritas з удзелам Мітрапаліта Аірцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, біскупа Алега Буткевіча і біскупа Юрыя Касабуцкага адбылася 17 снежня ў цэнтры імя св. Лукі ў в. Ляскоўка. Яна распачалася супольнай Святой Імшой за ўсіх супрацоўнікаў, валанцёраў і ахвярадаўцаў Caritas, цэлебрацыю якой узначаліў іерарх.

Па завяршэнні Святой Імшы кожны прысутны атрымаў благаслаўленне ад дырэктара Caritas Пінскай дыяцэзіі Януша Чарнаморава, які ў мінулую суботу прыняў сакрамэнт прэзбітарскага пасвячэння.

Як ужо ўвайшло ў добрую традыцыю, перад тым, як дзяліцца аплаткам, дырэктары Нацыянальнага і чатырох дыяцэзіяльных Caritas расказалі аб той працы, якую атрымалася зрабіць за мінулы год, а таксама падзяліліся сваімі планамі на год надыходзячы.

Дырэктар Нацыянальнага Caritas ксёндз Віталій Дабраловіч ад імя ўсіх супрацоўнікаў Caritas Беларусь урачыста павіншаваў Мітрапаліта Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з 30-годдзем біскупскага служэння і выказаў удзячнасць усім супрацоўнікам, дыяцэзіяльным і парафіяльным Caritas, партнёрам, ахвярадаўцам і валанцёрам за плённую працу на працягу года.

Відэа: