Валанцёры "Карытас" у Магілёве арганізавалі свята для дзяцей са шматдзетных сем'яў

Валанцёры "Карытас" у Магілёве арганізавалі выдатнае каляднае свята для дзяцей са шматдзетных сем'яў.
Удзельнікі наведалі батутны парк «ZA-SKOK» , а пазней адправіліся ў парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава, дзе маленькіх гасцей чакалі салодкі стол і прагляд мультфільма.


Напрыканцы мерапрыемства дзеці атрымалі падарункі, якія замовілі на Нараджэнне Хрыста!
Дзякуй усім валанцёрам за выдатны дзень і добры настрой!



Далучыцца да каманды "Карытас" у Магілёве:
+375259319062 Яна Козыр
Падтрымаць дабрачынную дзейнасць "Карытас" можна праз сістэму АРІП (нумар паслугі 434 9831), або па USSD - запыту для абанентаў МТС: *222*16# (сума 2 рублі).

Відэа: