Арцыбіскуп Кандрусевіч падзяліўся аплаткай з бяздомнымі

З 2017 года на базе Дома начнога знаходжання супрацоўнікамі і валанцёрамі "Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі рэалізоўваецца праект "Сталовая для бяздомных".
Ва ўстанове на пастаяннай аснове з панядзелка па пятніцу раздаецца гарачая ежа і піццё людзям без пэўнага месца жыхарства. Акрамя таго, аказваецца прафесійная дапамога ў юрыдычных і псіхалагічных пытаннях, а таксама паслугі цырульніка.
10 студзеня ў "начлежцы" адбылася традыцыйная дабрачынная акцыя ў падтрымку бяздомных людзей, якая праводзілася пры падтрымцы канцэрна лёгкай прамысловасці "Беллегпрам".


Павіншаваць з мінулымі святамі да падапечных установы прыехалі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, валанцёры і супрацоўнікі "Карытас".
Пасля дзялення аплаткай і складання адзін аднаму віншаванняў са святамі Новага года і Каляд адбылася традыцыйная вячэра, а пазней раздача цёплай бялізны і зімовага абутку ад партнёраў акцыі.


Дзякуй вялікі ўсім прысутным за падтрымку і дапамогу!

Падтрымаць праект "Сталовая для бяздомных" можна пры дапамозе сістэмы АРІП (нумар паслугі 434 9831) ці па USSD - запыту для абанентаў МТС: *222*16# (сума 2 рублі = адна вячэра).
Прадукты харчавання для пастаяльцаў Дома начнога знаходжання можна таксама перадаць у Дзіцячы дабрачынны сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры "Карытас" (Бараўляны, в.Ляскоўка, вул. Карытас, 1).
Тэлефон: + 375 (017) 265 18 78;
+375 44 568 93 96

Відэа: