Праект "Дорым прафесію" стаў фіналістам міжнароднага конкурсу партнёрскіх праектаў у г. Кіеве

Праект па прафарыентацыі дзяцей з псіхафізічнай недастатковасцю "Дорым прафесію" ў Гарадзейскай школе-інтэрнаце стаў фіналістам міжнароднага конкурсу партнёрскіх праектаў для дасягнення ўстойлівага развіцця Partnership for Sustainability Award 2019.
Праект рэалізоўваецца сумесна з Кампаніяй Ф-АВТО і Кампаніяй KFC.
Праекты былі прадстаўлены ў чатырох намінацыях: Грамадства, Планета, Эканамічнае развіццё і Свет.

Усе праекты - вынік партнёрства паміж бізнесам і грамадскім сектарам, органамі мясцовага самакіравання, органамі дзяржаўнай улады, навучальнымі ўстановамі.
У гэтым годзе было прадстаўлена больш за 80 кейсаў з 4 краін.

Таксама праект "Дорым прафесію" чакае вынікаў конкурсу "Брэнд года 2020", дзе кейс быў прадстаўлены Кампаніяй Ф-АВТО у сацыяльнай намінацыі "Актыўная сацыяльная пазіцыя"

Відэа: