4 лютага - Сусветны дзень барацьбы з ракавымі захворваннямі

4 лютага - Сусветны дзень барацьбы з ракавымі захворваннямі.

Мэта гэтага дня - нагадаць грамадскасці аб праблеме распаўсюджвання анкалагічных захворванняў, і накіраваць дадатковыя намаганні на дапамогу людзям, якія пакутуюць на рак.

У Дзіцячым цэнтры "Caritas" размяшчаюцца на дабрачыннай аснове дзеці разам з апекунамі, якія праходзяць абследаванне, лячэнне і рэабілітацыю на дзённым стацыянары РНПЦ Дзіцячай анкалогіі, імуналогіі і гематалогіі.


Адначасова мы можам прыняць 19 сем'яў, дзе ў распараджэнні кожнай знаходзіцца асобны пакой з сан. вузлом, агульная кухня для трох сем'яў, а таксама месца для адпачынку і вольнага часу на кожным паверсе, ёсць сэнсарны і гульнявы ​​пакоі. Акрамя прадастаўлення жылля на бязвыплатнай аснове, у Цэнтры вядзецца праца па псіхалагічнай рэабілітацыі дзяцей і іх бацькоў.

Праз сістэму "Разлік (АРІП)" вы можаце зрабіць ахвяраванне на ўтрыманне Дзіцячага дабрачыннаннага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра "Карытас".
Як зрабіць ахвяраванне:
1. Выберыце ў плацёжным тэрмінале пункты ў наступным парадку:

- Сістэма "Разлік" (Аріп) (па нумару паслугі 4349831)
- Общественные объединения->
- Помощь детям, взрослым->
- Каритас Минск->
- Пожертвования

Дзякуй!

Відэа: