Выстава карцін па праекце "Мой свет у фарбах" адбудзецца ў траўні

Выстава карцін маладых людзей з інваліднасцю па праекце "Мой свет у фарбах" адбудзецца ў траўні.
У Салігорскім тэрытарыяльным цэнтры падрыхтоўка ідзе поўным ходам. Дапамогу ў маляванні мастакам аказваюць педагогі-валанцёры з дзіцячай мастацкай школы, а таксама супрацоўнікі аддзялення дзённага знаходжання для людзей з інваліднасцю.


На сённяшні дзень праект "Мой свет у фарбах" паспяхова працуе ў тэрытарыяльных цэнтрах Нясвіжа, Крупках і Салігорска пры падтрымцы "Caritas" (Мінск) , Мальтыйскай службы дапамогі (Германія) і выдатных супрацоўнікаў вышэйназваных установаў

Відэа: