Навучанне дзяцей Гарадзейскай школы-інтэрната па праекце "Дорым прафесію" стартавала 28 лютага

Навучанне дзяцей у Гарадзеі стартавала 28 лютага. Ужо не ў сценах школы-інтэрната, а за яе межамі - новы вопыт для дзяцей! Яны наведалі сялянскую гаспадарку «Новатор Сад» ў в. Навінка Дзяржынскага р-на.
Падчас экскурсіі вучні пазнаёміліся з садам перспектыўных саджанцаў пладова-ягадных культур, пабывалі ў яблыневым садзе, дзе пазнаёміліся з сучаснай тэхналогіяй вырошчвання яблынь, і даведаліся пра тонкасці працы ў цяпліцах з дэкаратыўнымі культурамі.
САМОЕ ГАЛОЎНАЕ: дзецям распавялі аб магчымасці працаўладкавання ў дадзеную або падобную гаспадарку.

Нагадваем, што паездка ў Гарадзейскую школу-інтэрнат адбудзецца ў гэтую суботу. Традыцыйна наша паездка будзе праходзіць у рэжыме навучання.

Відэа: