У трэцюю нядзелю Вялікага Посту ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі адзначаецца Дзень "Caritas"

Дарагія сябры, у трэцюю нядзелю Вялікага Посту традыцыйна ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі мы адзначаем Дзень "Caritas".

Усе сабраныя сродкі і ахвяраванні ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прызначаюцца на ўтрыманне Дзіцячага дабрачыннага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра Св. Лукі, дзе дзеці з анкалагічнымі захворваннямі і іх бацькі маюць магчымасць бясплатнага пражывання падчас лячэння і рэабілітацыі.
Дзіцячы цэнтр можа прымаць 19 сем'яў адначасова. Таксама на базе Дзіцячага цэнтра арганізуецца сацыяльная рэабілітацыя дзяцей з асаблівасцямі развіцця, адпачынак для дзяцей з інваліднасцю, адукацыйныя семінары і сустрэчы валанцёраў.
Дабрачыннае таварыства "Caritas" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі працуе ўжо больш за 20 гадоў у розных напрамках сацыяльнай сферы. Гэта і дапамога бяздомным і людзям з інваліднасцю у доме, дапамога шматдзетным і прыёмным сем'ям, сацыяльная-рэабілітацыя і дапамога ў сацыялізацыі дзяцей і моладзі з асаблівасцямі развіцця, арганізацыя адпачынку для дзяцей як у Беларусі, так і за яе межамі, навучальныя трэнінгі для спецыялістаў сацыяльнай сферы і валанцёраў.

Дзякуй Богу за вас і дзякуй кожнаму з вас ад імя тых, каму дзякуючы вашай дапамогі жыццё перастае быць непасільнай ношай.


Праз сістэму "Разлік (АРІП)" вы таксама можаце зрабіць ахвяраванне на ўтрыманне Дзіцячага дабрачыннаннага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра "Карытас".
Як зрабіць ахвяраванне:
1. Выберыце ў плацёжным тэрмінале пункты ў наступным парадку:

- Сістэма "Разлік" (Аріп) (па нумару паслугі 4349831)
- Общественные объединения->
- Помощь детям, взрослым->
- Каритас Минск->
- Пожертвования

Дзякуй!

Відэа: