Мы працягваем дапамагаць патрабуючым!

Дарагія сябры "Caritas"!
Дабрачыннае таварыства "Caritas" Мінск лічыць, что сёння менавіта тая сітуацыя, калі мы павінны не згубіць чалавечнасць, не забываць падтрымліваць тых, хто побач. Асабліва калі гаворка ідзе пра адзінокіх пажылых людзей, якія знаходзяцца ў групе рызыкі. Таму мы працягваем дапамагаць патрабуючым.
Дапамагчы можа кожны з нас! Малой дапамогі не бывае! Схадзіце ў краму за прадуктамі для бабулькі з кватэры побач, купіце лекі для свайго дзядулі і яго суседа, проста яшчэ раз пазваніце сваім старэнькім бацькам і скажыце як вы іх любіце.
А калі ў вас ёсць жаданне і магчымасць арганізаваць такую дапамогу ў вашай парафіі – звяртайцеся да вашага пробашча, ці да нас +37544 708 28 40 (Людміла), каб дапамагаць разам!
Не забывайце прытрымлівацца правілаў гігіены! Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Відэа: